top of page

АДКРЫЦЦЁ ВЕРНIСАЖУ


31 жніўня ў Віцебскім мастацкім музеі адкрыецца выстава вядомага беларускага мастака Аляксандра Алонцава (1941-2013) “Траекторыя творчасці”. Нягледзячы на тое, што большую частку свайго жыцця А.Алонцаў пражыў у Брэсце, з Віцебскам яго звязвалі не толькі гады навучання на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута імя С.М.Кірава (зараз ВДУ імя П.М.Машэрава), але і сяброўскія сувязі з мастакамі. Віцебск у значнай ступені стаў для яго этапам фарміравання ўласнай творчай манеры і мастацкіх прыярытэтаў.

Упершыню ў віцебску ў двух залах музея будуць прадстаўлены творы мастака розных гадоў, сярод якіх алейныя палотны і акварэлі. У экспазіцыі будуць таксама прадстаўлены фотадакументы і іншыя матэрыялы звязаныя з жыццём і творчасцю Аляксандра Алонцава. Пад час вернісажу адбудзецца прэзентацыя альбома пра мастака, удзел у стварэнні якога прымаліаднакурснікі А.Алонцава, віцебскія мастакі і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава.

Запрашаем усіх аматараў мастацтва на адкрыццё выставы прысвечанай памяці пра гэтага выдатнага мастака і педагога. Адкрыццё выставы адбудзецца 31 ліпеня 2015 года а 16 гадзіне ў віцебскім Мастацкім музеі па адрасе: вул. Леніна 32, Віцебскі Мастацкі музей.

Куратары выставы: Інэса Лялікава (Алонцава), Міхась Цыбульскі

Избранные публикации
Последние публикации
Искать по тегам 
Тегов пока нет.
bottom of page